Вы тут

Майкі як пагроза нацыянальнай бяспецы — чарговы псіхоз?

Павел Белавус / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

17 чэрвеня на вытворчасць крамы symbal.by прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Цэнтральнага раёна Мінска. Па выніках праверкі Павел Белавус атрымаў патрабаванне з 18 чэрвеня прыпыніць работу вытворчасці да ліквідацыі парушэнняў. Якіх, па яго словах, нібыта знайшлі столькі, што выправіць іх не ўяўлялася магчымым. Што цікава, сярод “парушэнняў” у дзейнасці вытворчасці адзначалася “стварэнне пагрозы нацыянальнай бяспецы”.

Ну а тое, што напярэдадні супрацоўнікі ДАІ спынілі машыну кур’ера, які вёз у краму майкі з лагатыпам “ПСІХОЗ%”, якія ў выніку забралі “на праверку”, гэта, безумоўна, супадзенне.

Ці маюць пад сабой падставы прэтэнзіі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі да вытворчасці крамы Symbal.by? Якая канкрэтна пагроза нацбяспецы выяўленая ў выніку праверкі? Што насамрэч стаіць за прэтэнзіямі да вытворчасці і як гэта адаб’ецца на рабоце Symbal.by?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар грамадскай кампаніі “Годна” кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.