Вы тут

Матч Сасновіч з Хон "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры

Reuters

Матч 1/8 фіналу тэніснага турніру WTA ў Сіднеі Аляксандры Сасновіч з аўстралійкай Прысцылай Хон тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў жывым эфіры. Ён пачнецца прыблізна а 7-й гадзіне раніцы ў сераду, 9 студзеня.

Сасновіч, пасля кваліфікацыі, атрымала перамогу ў першым крузе асноўнай сеткі — абыграла дзясятую ракетку свету расіянку Дар'ю Касаткіну — 6:1, 6:4. Беларуска займае ў рэйтынгу 33-е месца, Хон — 71-е.

На тым жа турніры 11-я ў сусветным рэйтынгу Арына Сабаленка прайграла 8-й ракетцы свету Петры Квітавай — 1:6, 5:7.