Матч салігорскага "Шахцёра" і ПСВ пакажуць у жывым эфіры

У першым матчы "Шахцёр" саступіў "ПСВ-Эйндховен" з лікам 0:1. Пераможца па суме двух гульняў выступіць у групавым раўндзе кантынентальнага клубнага турніра.

Тэлетрансляцыя з "Барысаў-Арэны", дзе сёння а 20-й гадзіне пачнецца матч, была пад пытаннем. ФК "Шахцёр" і Белтэлерадыёкампанія вялі перамовы. Аднак, як паведамляе "Прессбол", паядынак будзе паказаны на тэлеканале "Беларусь 5" у жывым эфіры.

Нагадаем, сёння ж у плэй-рф кваліфікацыі Лігі Еўропы гуляе і мінскае "Дынама", на выездзе з партугальскім "Насьяналем". На "Барысаў-Арэне" дынамаўцы перамаглі з лікам 2:0. Трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 5", пачатак матча ў 21.45.

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі