Маскоўскі суд ліквідаваў праваабарончы цэнтр "Мемарыял"

Маскоўскі суд ліквідаваў праваабарончы цэнтр "Мемарыял"

29 снежня Маскоўскі гарадскі суд ліквідаваў праваабарончы цэнтр "Мемарыял", паведамляе novayagazeta.ru. Прэтэнзіі да яго "непразрыстай" фінансавай дзейнасці мае Генпракуратура. У судзе былі згаданы спісы палітвязняў, якія вядзе цэнтр, і якія "накіраваны на фармаванне негатыўных адносін да судовай сістэмы". "Мемарыял" будзе абскарджваць рашэнне суда.

Напярэдадні Вярхоўным судом РФ быў ліквідаваны "Міжнародны мемарыял". Ініцыятыву таксама выявіла Генпракуратура.

На рашэнні расійскіх судоў не паўплывалі заявы дзясяткаў расійскіх і міжнародных арганізацый, якія падтрымалі "Мемарыял".

"Мемарыял" — адна з найстарэйшых праваабарончых арганізацый у Расіі. Ён быў заснаваны яшчэ ў савецкія часы — у канцы 1980-х. Сярод сфер дзейнасці была гісторыка-асветніцкая, даследчыцкая праца, у тым ліку вывучаліся сталінскія рэпрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі