Маск гатовы заблакаваць Twitter для карыстальнікаў у ЕС?

Ілан Маск

Ілан Маск / Reuters

Пра намер бізнесоўца Ілана Маска заблакаваць сацсетку Х (экс-Twitter) на тэрыторыі Еўрапейскага саюза піша выданне Business Insider. Маску нібыта не падабаецца неабходнасць выконваць еўрапейскі закон аб лічбавых паслугах.

"Ён усё больш расчароўваецца праз неабходнасць выконваць яго. Мільярдэр хацеў зрабіць дадаткі недаступнымі ў гэтым рэгіёне", — піша Business Insider са спасылкай на крыніцу. Сёлета Макс ужо як мінімум двойчы сустракаўся з еўракамісарам па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтонам, абмяркоўваў, што трэба зрабіць, каб X адпавядала патрабаванням закона аб лічбавых паслугах. Але ў выніку Маск, як піша выданне, "страціў цярпенне". Сам бізнесовец інфармацыю Business Insider абверг.

Закон Еўрасаюза аб лічбавых паслугах закліканы больш сур'ёзна рэгуляваць буйныя сусветныя сацсеткі, каб абараніць карыстальнікаў ад дэзінфармацыі і прапаганды, у тым ліку расійскай. Закон ужо ўступіў у сілу — са жніўня гэтага года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі