Вы тут

Марыю Васілевіч падпісчыкі ў Instagram просяць пра закупкі чыгуну

Марыя Васілевіч / Instagram

Еўрарадыё паглядзела, што пішуць у Instagram падпісчыкі самай маладой дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Марыі Васілевіч.

Выявілася, што падпісчыкі "Міс Беларусь" хочуць, каб яна стала лабісткай пэўных структураў. 

"Калі будзе магчымасць, перадайце Аляксандру Рыгоравічу ліст, які дапаможа зэканоміць грошы на закупках чыгуну для ААТ "МТЗ", — піша prigorkin.

Што характэрна каментар з'явіўся пад запісам Васілевіч, у якім яна абураецца артыкулам у "вядомым сусветным выданні" і называе яго хлуслівым. Хутчэй за ўсё, нагодай стала публікацыя ў The Times, дзе гаварылася пра сувязь 22-гадовай Васілевіч з кіраўніком Беларусі.