Марыя Гулегіна пакуль не выступіць у Оперным тэатры

На беларускіх інтэрнэт-форумах з'явіліся чуткі, што сёння, 18 лістапада ў Оперным тэатры ў Мінску выступіць сусветная зорка Марыя Гулегіна. Выказваліся версіі, што спявачка выступіь у оперы "Севільскі цырульнік". Нагадаем, што зорка сусветнай оперы прыляцела ў Беларусь 15 лістапада ў якасці Пасла добрай волі ЮНІСЭФ (Дзіцячага фонду ААН). Еўрарадыё датэлефанавалася да рэжысэра тэатра, Заслужанага артыста Беларусі Віктара Скарабагатава. Ён паведаміў, што цяпер Гулегіна ў тэатры выступаць не будзе. Маўляў, у Опернага тэатру няма 170 тысяч еўра на ганарар спявачцы:

Скарабагатаў: "Гэта няпраўда. У лепшым выпадку яна проста прыйдзе паглядзець спектакль. А 170 тысяч еўра наш тэатр не мае".

Тым не менш кіраўніцтве Опернага тэатру правяло перамовы з Марыяй Гулегінай і дамовілася арганізаваць сольны канцэрт спявачкі ў сакавіку 2011 года.