Вы тут

МАРГ: у 2020 годзе камунальныя паслугі падаражэюць не больш чым на 5 долараў

Фота выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі / belmarket.by

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2020 годзе стануць даражэйшыя не больш чым на 5 долараў у эквіваленце. Пра гэта БЕЛТА паведаміў намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец. Паводле яго слоў, ужо рыхтуецца адпаведны праект указа. "Мяркуецца рост тарыфаў не больш чым на 5 долараў, як гэта прадугледжана заканадаўствам", — адзначыў намеснік міністра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.