Марафон супрацьстаяння: ці вытрымаюць яго дэмсілы — эфір з Кобецам

Улад Кобец / Еўрарадыё

Улад Кобец / Еўрарадыё

Прадстаўнікі беларускіх дэмсіл робяць, па іх словах, усё магчымае, каб Беларусь і праблемы беларусаў заставаліся ў фокусе ўвагі сусветных палітыкаў. Для гэтага ладзяцца розныя канферэнцыі, візіты, сустрэчы ды “стратэгічныя дыялогі”, праводзяцца кансультацыйныя сустрэчы і шмат чаго іншага. Але вайна ва Украіне і дзеянні лукашэнкаўскага рэжыма (а часам і дзеянні пэўных прадстаўнікоў тых самых дэмсіл) змяншаюць эфект ад старанняў лідараў на міжнародным узроўні.

Чаму палітыкі самых нібыта сяброўскіх да беларусаў краін апошнім часам не жадаюць бачыць розніцы паміж беларусамі і расіянамі? Ці сапраўды Захад ужо канчаткова змірыўся з думкай, што Беларусь — частка Расіі? Ці варта разлічваць на падтрымку ЗША і як хутка ў Вашынгтоне забудуцца пра “стратэгічны дыялог” з беларускімі дэмсіламі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі