Марадона запрашае ў брэсцкае “Дынама” мексіканскага хаўбэка Ласана

Марадона запрашае ў брэсцкае “Дынама” мексіканскага хаўбэка Ласана

Старшыня праўлення брэсцкага “Дынама” Дыега Марадона запрашае ў свой клуб паўабаронцу з Мексікі Ірвінга Ласана. Пра гэта ён заявіў журналістам. Марадона сказаў, што яму падабаецца гульня Ласана і ён бы ўзяў яго ў сваю каманду, але ўсё залежыць ад бюджэту і ён гатовы абмяркоўваць кошт набыцця гульца.

Дыега Марадона працаваў экспертам на чэмпіянаце свету па футболе, які праходзіць у Расіі, аднак два дні таму ФІФА разарвала з ім супрацоўніцтва і выключыла з “пула легендаў” за неадпаведныя паводзіны. 26 чэрвеня падчас матчу Аргенціна — Нігерыя, што скончыўся перамогай аргенцінцаў, Марадона паказаў непрыстойны жэст.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі