Максім Мірны выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Маямі

Максім Мірны выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Маямі

Максім Мірны выйшаў у паўфінал тэніснага турніру ў Маямі. Беларус выступае ў парным разрадзе з філіпінцам Трытам Хеем. У чвэрцьфінале Мірны і Хей перамаглі амерыканцаў Джона Ізнера і Нікаласа Манро — 6:1, 7:5. За выхад у фінал яны згуляюць з Равенам Клаазенам з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і амерыканцам Раджывам Рамам з ЗША.

Мірны выйграваў турнір у Маямі ў парным разрадзе ў 2003, 2005, 2006 і 2009 гадах. Летась ён выбыў ужо ў першым крузе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі