Максім Мірны прайграў у чвэрцьфінале парнага разраду Australian Оpen

На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе ў Мельбурне ў парным разрадзе сярод мужчын беларус Максім Мірны і іспанец Фелісіяна Лопес прайгралі дуэту Іван Додзіг (Харватыя) / Марсела Мела (Бразілія) — 0:6, 6:3, 6:7 (4:7). Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 45 хвілінаў, адзначае БЕЛТА.

Максім Мірны 19-ы раз выступаў на гэтым турніры. Яго найлепшым дасягненнем у мужчынскім парным разрадзе з'яўляецца выхад у фінал у 2007 годзе ў дуэце з Ёнасам Б'ёркманам са Швецыі. Тады беларуска-шведская пара саступіла амерыканцам Бобу і Майку Браянам.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі