Макрон сустрэўся ў Вільні з Ціханоўскай

Макрон сустрэўся ў Вільні з Ціханоўскай

29 верасня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон сустракаецца ў Вільні з Святланай Ціханоўскай. Ён прыбыў у панядзелак у Літву з афіцыйным візітам.

"Францыя заўсёды на баку змагароў за свабоду, і нам трэба чуць дэманстрантаў, якія імкнуцца да свабоды і дэмакратыі, — гаварыў Макрон на прэс-канферэнцыі. — Іх мужнасць, асабліва беларускіх жанчын, нас да гэтага абавязвае".

Па словах прэзідэнта Францыі, сустрэчай з Ціханоўскай ён хоча выказаць павагу ўсім беларусам.

"Яна зрабіла вельмі смелы ўчынак і з асабістай пазіцыі, і з пазіцыі сваёй сям'і, цытуе словы Эмануэля Макрона Delfi. — Таму хачу падзякаць ёй за смеласць і за ўсіх людзей, якія мабілізаваліся ў Беларусі".

У Вільні Макрон заявіў, што Францыя не прызнае абранне Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі