Макрон абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ў Беларусі
![Макрон абмеркаваў з Пуціным сітуацыю ў Беларусі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2020-09-28t173742z_1220864197_rc2t7j9xociz_rtrmadp_3_france-baltics.jpg.webp?itok=t8hyi0A-)
30 верасня прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон затэлефанаваў прэзадэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе прэс-служба Крамля.
У сваёй размове кіраўнікі дзвюх дзяржаў закранулі сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Пуцін заявіў Макрону, што Расія супраць "спробаў умяшання ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы і знешняга ціску на легітымныя ўлады".
Як вядома, днямі Макрон сустракаўся ў Вільні са Святланай Ціханоўскай і запрасіў яе ў Парыж.
Таксама прэзідэнты Францыі і Расіі абмеркавалі рэзкае абвастрэнне сітуацыі ў Нагорным Карабаху.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.