Вы тут

Макей дасылаў у Брусель ліст і заклікаў ЕС да дыялогу з Мінскам

Уладзімір Макей / З архіву Еўрарадыё

Міністр замежных спраў РБ Уладзімір Макей дасылаў у Брусель ліст і заклікаў ЕС да дыялогу з Мінскам. Яго фотакопія была апублікаваная. Ліст пазначаны 6 красавіка. У ім Макей з цеплынёю згадвае адлігу паміж Беларуссю і Захадам у 2016-2019 гадах. Санкцыі, уведзеныя супраць уладаў Беларусі, ён параўноўвае з Берлінскай сцяной.

Міністр запэўнівае еўрапейскіх дыпламатаў, што "Беларусь не будзе ўцягнутая ў вайну" Расіі з Украінай. І просіць пра ўзнаўленне дыялогу з афіцыйным Мінскам.

Як вядома, ЕС уводзіў санкцыі супраць уладаў Беларусі за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, за масавыя парушэнні правоў чалавека, за пасадку пасажырскага самалёта Ryanair у траўні 2021-га і дазвол расіянам атакаваць Украіну з тэрыторыі РБ. У нашай краіне на сённяшні дзень 1130 палітвязняў! І як у такіх умовах можа пачацца "дыялог"?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.