Макей: Беларусь усе свае дзеянні каардынуе з СААЗ

Макей: Беларусь усе свае дзеянні каардынуе з СААЗ

Трызненнем назваў Уладзімір Макей заявы, быццам Беларусь не выконвае нейкія рэкамендацыі па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. 

"Мы ўсе свае дзеянні каардынавалі з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя. Тут знаходзіцца краінавы прадстаўнік СААЗ, які ўжо некалькі разоў (я бачыў па тэлебачанні) пацвердзіў, што Беларусь працуе дакладна ў адпаведнасці з рэкамендацыямі СААЗ — не нагнятаючы паніку, не арганізуючы бар'еры на шляху перамяшчэння тавараў, не ствараючы праблем для гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Адначасова пры гэтым прымаючы эфектыўныя меры па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. Я думаю, што папракаць Беларусь у тым, што мы не выконваем адпаведныя рэкамендацыі абсалютна бессэнсоўна", — адказаў міністр замежных спраў на пытанне Еўрарадыё. 

Раней з расійскага боку гучалі абвінавачанні, быццам Беларусь не выконвае агульныя з Расіяй дамоўленасці па барацьбе з распаўсюдам каранавіруса. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі