Мае бацькі нават не ў курсе, што мы жэнімся

Фота: Еўрарадыё​
Фота: Еўрарадыё​

У аддзеле ЗАГС Фрунзенскага раёна зарэгістраваць шлюб без урачыстай цырымоніі можна толькі па серадах. А ў гэтым годзе на сераду выпаў Дзень святога Валянціна. Сёння распісаліся 19 пар. Развяліся 5.

Мои родители даже не в курсе, что мы женимся

Юля 29 і Валянцін 27: Мы эгаісты, таму без урачыстай рэгістрацыі. Хочам свята для сябе

Валянцін: Нас пазнаёміў агульны знаёмы. Але мы жылі ў розных гарадах. На першыя два гады я пераехаў да Юлі ў Віцебск, а потым мы разам вярнуліся ў Мінск. Разам мы 4 гады. Вядома, рамантыкі ў нас хапае - прагулкі ў парках, паходы ў кіно, кафэ, тыя ж рэстараны. Любімае месца "Эль Паціа" на Сурганава, там у нас было першае сур'ёзнае спатканне. Прапанову я зрабіў Юлі на дзень нараджэння, падарункам быў пярсцёнак. Гэта было яшчэ ў красавіку, потым доўга не маглі вызначыцца з датай. Агульнапрыняты факт, што вясна і лета неспрыяльны час для жаніцьбы. 4 месяцы мы шукалі пярсцёнкі, а калі знайшлі, яшчэ месяц чакалі, пакуль іх прывязуць. Спачатку думалі ў снежні ажаніцца, але потым перанеслі на Дзень святога Валянціна. Я ж Валянцін, а гэтае імя кахання.

Юля: Жэнімся без урачыстай рэгістрацыі, таму што хочам свята для сябе. Калі робіш вялікае вяселле, гэта больш свята для людзей, а не для жаніха і нявесты. А мы эгаісты і ідзём сёння ў рэстаран толькі ўдваіх.

Валянцін: Мае бацькі нават не ў курсе, што мы жэнімся.

Мои родители даже не в курсе, что мы женимся

Яна 23 і Антон 24: Праз гады 4 выпадкова сустрэліся на вуліцы

Яна: Мы разам адпачывалі ў адным санаторыі, калі нам было па 15 гадоў. Ну ведаеце, усё ж шукаюць там парачку, вось і мы адзін аднаго знайшлі. Потым раз'ехаліся па розных гарадах - Антон у Мінск, а я ў Оршу. Спачатку перапісваліся, а потым усё заглухла. І вось праз гады 4 выпадкова сустрэліся на вуліцы. Прайшлі міма адзін аднаго, а потым абярнуліся. Яна? Антон?

Антон: Прапанову зрабіў год таму, але адразу не пажаніліся, таму што я ў войску быў. Мы не планавалі ажаніцца 14 лютага. Хацелі ўсё ў сакавіку зрабіць. Але рэгіструюць у ЗАГСе па-простаму толькі па серадах, і выпала такая дата. Я выбраў яе, каб было лягчэй запомніць і гадавіны не прапускаць. Мы не любім урачыстых прамоваў, залішняга пафасу і ўвагі.

Яна: у мяне ёсць белая сукенка, але я не ўлезла ў яе сёння раніцай з-за пышнай прычоскі. У мяне іх дзве было падрыхтавана, цяпер пераапрануся і паедзем святкаваць з блізкімі ў сядзібе. Сёння цудоўнае надвор'е, і мы шчаслівыя.

 

Мои родители даже не в курсе, что мы женимся

Аня 23 і Рома 25: Аня захварэла на пнеўманію, прыйшлося на вяселле красці яе з лякарні

Рома: Мы пазнаёміліся на сайце знаёмстваў табор.ру. Сустракаемся паўгода. Хацелі распісацца ў красавіку, а потым летам зрабіць выязную рэгістрацыю. У ЗАГСе нам прапанавалі на выбар некалькі дат, сярод якіх было 14 лютага, і мы вырашылі што гэта рамантычна. Толькі Аня захварэла на пнеўманію, і мне прыйшлося красці яе з бальніцы. Цяпер вось паеду вяртаць. Першая шлюбная ноч у нас будзе паасобку.

Мои родители даже не в курсе, что мы женимся

Аня 22 і Рома 32: Фота, як я раблю прапанову ў даспехах, на сайце Мірскага замка

Аня: Мы пазнаёміліся на пошце. Я там працавала, а Рома часта паштовыя адпраўлення рабіў. Ён даўно мяне прыкмеціў. І пачаў пакідаць запіскі, рабіць падарункі, запрашаць на каву, але я ўсё гэта доўга ігнаравала, у мяне быў малады чалавек.

Рома: За сваё шчасце трэба змагацца, я быў вельмі настырным. Дарыў кветкі, заляцаўся, але яна была ў адносінах.

Аня: І вось праз паўтара года я ўжо працавала ў ГЦ "Скала", і мы выпадкова там сустрэліся. Ён зноў запрасіў мяне на каву, я была ўжо вольная, і ўсё зноў закруцілася.

Рома: я рабіў прапанову на Новы Год у Мірскім замку. Папрасіў у арэнду даспехі, стаў на калена, зняў шлем і дастаў пярсцёнак. Наша фота зараз нават на афіцыйным сайце замка ёсць. Для нас свята ўсіх закаханых вельмі шмат значыць і мы нездарма выбралі гэты дзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі