Мадура заявіў пра пераабранне на пасаду прэзідэнта Венесуэлы

Мадура заявіў пра пераабранне на пасаду прэзідэнта Венесуэлы

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура пераабраны на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, паведаміў Нацыянальны выбарчы савет Венесуэлы.

Мадура атрымаў больш за 5,8 мільёна галасоў (каля 68%). Асноўны апазіцыйны кандыдат Анры Фалькон набраў 1,8 мільёна галасоў.

Венесуэльская апазіцыя абвясціла байкот выбараў і не прызнала іх вынік. Фалькон заклікаў правесці новыя выбары. У адказ Мадура, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Каракасе, абвінаваціў Фалькона ў непавазе да народа: "Такога ніколі не бачылі, каб кандыдат не прызнаваў вынікі да моманту, калі іх абвясцілі. Трэба паважаць народ Венесуэлы".

Галасаванне мусіла адбыцца ў снежні 2018 года. Аднак Нацыянальны ўстаноўчы сход, дзе пераважаюць прыхільнікі Мадуры, перанес дату выбараў.

Апазіцыйная кааліцыя "Блок дэмакратычнага адзінства", якая кантралюе парламент Венесуэлы, цяпер падзялілася. Апазіцыянеры лічаць, што Мадура перанёс выбары, каб скарыстацца рознагалоссямі ў апазіцыі.

Адна з прычын апазіцыйнага байкоту выбараў — гэта вынікі мясцовых выбараў у 2017 годзе. Партыя Мадуры перамагла ў 17 з 23 штатаў, і яго праціўнікі загаварылі пра падман.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі