Мадонна ізноў нагадала пра свой "сакрэтны" праект (відэа)

Мадонна выпусціла чарговы трэйлер да свайго “сакрэтнага” праекту. Над ім яна працуе разам з гітарыстам New Found Glory Сцівенам Клайнам.

Зразумець сутнасць праекта з трэйлера практычна немагчыма. Цягам роліка спявачка кажа пра татальны грамадскі заняпад. Ёсць меркаванні, што гаворка ідзе пра відэа з апошняга туру МадонныMDNA — падчас якога зорка не раз рабіла гучныя палітычныя заявы. Адзінае, не зразумела, што ў праекце робіць Клайн.

Паводле www.zvuki.ru

Фота: sultanada-music.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі