Вы тут

Мацкевiч: Беларусь не толькi ахвяра камунiзму, але i яго калыска

Фота Еўрарадыё

15 верасня ў Варшаве пачаў працу VII Мiжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусi. Кангрэс будзе праходзiць у польскай сталiцы тры днi. На яго сабраліся каля 600 даследчыкаў як з Беларусi, так i з іншых краін. Навукоўцы будуць працаваць у 17 секцыях. 

Сёлетнi кангрэс упершыню праходзiць у Польшчы, папярэднiя шэсць адбываліся ў Лiтве на базе Ковенскага ўнiверсiтэту Вiтаўта Вялiкага. Для VII Кангрэсу навуковую пляцоўку прадаставiла польская навучальная установа Collegium Civitas. 

Цi лiтоўцам не крыўдна, што Кангрэс, прынамсi cёлета, пераехаў у iншую краiну? Падобна, што не. Ёсць плюсы i ў тым, што "кангрэс на выгнаннi" можа праходзiць у розных краiнах. Магчыма, калicьцi ён пройдзе i ва Украiне, мяркуе адзiн з суарганiзатараў Кангрэсу з лiтоўскага боку, дырэктар iнстытута даследавання ВКЛ Роктар Русціс Камунтавічус

Адметна, што распачаўся Канргэс з дыскусii вакол камунiзму. Нагодай стаў сёлетні 100-гадовы юбілей Кастрычнiцкай рэвалюцыi. Дыскуciю правялi два беларускiя даследчыкi — Aляксей Ластоўскi і Уладзiмiр Мацкевiч, а таксама два нямецкiя — Томас Бон i Фелiкс Акерман. Мацкевiч пачаў дыскусiю тэзай, што Беларусь не толькi ахвяра камунiзму, але i калыска камунiзму. Па яго словах, беларусiзацыя немагчымая без дэкамунiзацыi. 

Акрамя тэмы таталiтарызму з ХХ ст. сёлетнi Кангрэс прысвечаны 500-годдзю друкаванай кнігі ў Беларусі. Гэтая тэма будуць падымацца на лiгвiстычных секцыях. 

Асаблівая ўвага падчас Кангрэсу будзе нададзеная пытанням бяспекі. Не абмінуць адмыслоўцы і вайсковыя вучэнні "Захад-2017".

Адметнае мерапрыемства ў рамках Кангрэсу — узнагарода за найлепшую навуковую публiкацыю за 2015-2016 гады. Яны пройдзе 16 верасня ў Польскай Акадэмii навук.