Мабільны дадатак стане папярэджваць карыстальнікаў аб адключэннях паслуг ЖКГ

Мабільны дадатак стане папярэджваць карыстальнікаў аб адключэннях паслуг ЖКГ

У мабільнага дадатку 115.бел з'явіцца новая опцыя. Ён стане папярэджваць карыстальнікаў аб адключэннях паслуг ЖКГ (цяпла, вады, электрычнасці): планавых і аварыйных. Як інфармуе minsknews.by, чакаецца, што з новымі магчымасцямі сервіс стане даступны ў канцы верасня — у пачатку кастрычніка 2019-га. Каб карыстацца ім, дастаткова будзе абнавіць мабільны дадатак.

Партал 115.бел пачаў дзейнічаць у сталіцы ў лістападзе 2015 года. З пачатку 2019 года ён стаў даступны ва ўсіх гарадах Беларусі. На партале зарэгістраваныя амаль 100 тысяч карыстальнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі