Вы тут

Лявон Вольскі зрабіў анімацыйны кліп “Тры чарапахі”

Лявон Вольскі / Еўрарадыё

Лявон Вольскі зняў новы кліп на свой хіт "Тры чарапахі" — анімацыйнае лірык-відэа. 

Музыка не толькі зрабіў новую аранжыроўку песні, але і сам намаляваў усе ілюстрацыі і напісаў тэксты пад імі.

Аўтарам аранжыроўкі выступіў нарвежскі саўндпрадзюсар Снорэ Бергеруд, вядомы па апошніх сольных альбомах Вольскага.

Назву “Тры чарапахі” атрымаў і свежы міні-альбом Вольскага. Разам з загалоўнай песняй у яго ўвайшлі яшчэ два нанова запісаныя хіты — “Лёгкія-лёгкія” і “Паветраны шар”. Рэліз дасяжны на ўсіх галоўных лічбавых пляцоўках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.