Вы тут

Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт "чарнушны" кліп на песню “Зіма”

Кадр з кліпа "Зіма"

Напярэдадні гастрольнага тура па Беларусі Лявон Вольскі выклаў у інтэрнэт кліп на песню “Зіма” з альбома “Гравітацыя” (2019).

Рэжысёркай кліпа стала Святлана Казлоўская. Сам музыка вельмі задаволены вынікам: "Тое, што адлюстравана ў кліпе — як ні дзіўна, нашае звыклае тло для жыцця, тое, што мы навучыліся старанна не заўважаць. Гэта сапраўдная зіма ў “краіне светлага заўтра”, зіма, якая расцягнулася на дзесяцігоддзі".

Рэжысёрка характарызуе сваю працу наступным чынам: “Знаёмая горыч зімы ў краіне, дзе вясна не надыходзіць ужо дваццаць пяць гадоў. Усё менш дзейнічаем, менш гаворым, менш спрачаемся — страшна губляць рэшту цяпла ды розуму"

2 лістапада гурт VOLSKI адпраўляецца з гастрольным турам па Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.