Ляшчэня: мая нацыянальная ідэя: “Беларусь — гэта тое, што аб’ядноўвае”

Ляшчэня: мая нацыянальная ідэя: “Беларусь — гэта тое, што аб’ядноўвае”

9 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — дыпламат, былы амбасадар Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня.


Мы жывём у час, калі беларускае грамадства нарэшце абудзілася, у яго прачнулася імкненне да свабоды. Беларусы хочуць дэмакратызаваць сваю краіну і далучыць яе да астатняга цывілізаванага свету. Каб Беларусь стала яго часткай. І для гэтага ў нас ёсць усе магчымасці, перакананы Ігар Ляшчэня. Мы можам стаць тым цэнтрам, які аб’яднае Захад з Усходам. Прычым цэнтрам ва ўсіх сэнсах гэтага слова. 


Што праўда, дадае дыпламат, нам неабходна зрабіць усё магчымае для таго, каб не пакінуць на ўзбочыне свайго шляху ў новы свет свае адметнасці — родную мову, нацыянальную культуру і сваю гісторыю. Забыўшыся на іх, мы станем мала цікавай часткай глабальнага свету. 


Пра тое, чаму вельмі важна ў часы змен і ў імкненні далучыцца да “глабалізаванага свету” не забывацца пра такія свае нацыянальныя адметнасці, як мова, культура і гісторыя, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Ігарам Ляшчэнем.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.


Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі