"Ляпис Трубецкой" прапануе запампаваць новы альбом адразу на мабільны

Ён будзе распаўсюджвацца як праз інтэрнэт, так і на фізічных носьбітах. Прычым дырэктар каманды Яўген Калмыкоў адзначыў, што самі дыскі будуць вельмі прыгожыя, і на іх будуць дадаткова размешчаныя апошнія кліпы гурта. А скачаць песні з альбома будзе значна прасцей.

Яўген Калмыкоў: "Спецыяльна Velcom распрацоўвае нейкую схему, паводле якой будзе зручна скачваць альбом бясплатна адразу на тэлефон".

У дадатак Яўген распавёў пра сваё разуменне назвы новага альбома.

Яўген Калмыкоў: "Гэта такая аплікацыя. Розныя песні, розныя настроі. Да гэтага быў альбом "Культпросвет", дзе ўсе песні былі падпарадкаваныя адной зразумелай думцы, ідэі, а тут – набор настрояў. Як у Мусаргскага было – "Картинки с выставки".

Дададзім, што ўжо 10 лютага пачнецца беларуска-украінскі тур у падтрымку альбома "Весёлые картинки". Дарэчы, па Беларусі з музыкамі будзе ездзіць ві-джэй Зміцер Акладнікаў, які падрыхтаваў новую анімацыйную праграму, якая будзе транслявацца на экран падчас выступу.

У дадатак, разам з пачаткам турнэ "Ляпис Трубецкой" выдае канцэртны DVD пад назвай “Агитпоп”.

"Агитпоп" – гэта назва альбома, які выходзіў на тэрыторыі Еўропы. Ну, і гэта матэрыял з гэтага альбома – такі the best атрымліваецца трылогіі "Культпросвет", "Манифест" і "Капитал". Матэрыял з гэтых трох альбомаў і стаў асновай канцэртнага DVD з трох выступаў, але ў адным екацерынбургскім клубе", – распавёў Еўрарадыё дырэктар калектыву Яўген Калмыкоў.

Расклад тура "Веселые картинки":
 
10 лютага – Ліда, Беларусь. РДК
11 лютага – Гродна, Беларусь. "Парламент"
12 лютага – Брэст, Беларусь. ДК Прафсаюзаў
13 лютага – Віцебск, Беларусь. "Энергия"
16 лютага – Баранавічы, Беларусь. ГДК
18 лютага – Кіеў, Украіна. "Хоум"
19 лютага – Сімферопаль, Украіна. "Витамин"
20 лютага – Адзеса, Украіна. "Сады победы"
22 лютага – Днепрапетроўск, Украіна. "Тайм-аут"
23 лютага – Луганск, Украіна. Colosseum
25 лютага – Запарожжа, Украіна. ZimaProject
26 лютага – Данецк, Украіна. Liverpool
27 лютага – Харкаў, Украіна. "Жара"
04 сакавіка – Магілёў, Беларусь. "Лига"
11 сакавіка – Масква, Расія. Arena Moscow
13 сакавіка – Гомель, Беларусь. Лёгкаатлетычны манеж "Дынама"
18 сакавіка – Санкт-Пецярбург, Расія. GlavClub
30 сакавіка – Варшава, Польшча. Stodola

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі