Ляхавіцкая медсястра гандлявала псіхатропнымі прэпаратамі

Да 8 год пазбаўлення волі асуджаная старшая медсястра псіханеўралагічнага шпіталя “Крывошын”, што ў Ляхавіцкім раёне – за збыт і незаконнае захоўванне псіхатропных рэчываў. Жанчына прадала 20 амбулаў псіхатропнага прэпарату жыхару Баранавічаў.  Затрыманая адпрацавала ў шпіталі 20 гадоў, выйшла на пенсію, але працягвала працаваць. Яна мела абавязкі выдаваць лекі сёстрам. Прэпараты мусілі б захоўвацца ў сейфе, але 32 таблеткі псіхатропных рэчываў аператыўнікі знайшлі ў затрыманай дома. Яна паведаміла, што ў 2001 г. набыла рэчыва ў вольным продажы. Між тым тады ў вольным продажы такога прэпарату ўжо не было.

Следства выявіла, што нават тыя прэпараты, якія хворыя прывозілі з дому, супрацоўнікі шпіталя ў іх адбіралі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі