Лунінецкае "народнае апалчэнне" рыхтуецца да вайны з NATO

У атрадзе "народнага апалчэння" і старшыня сельскага выканкама / Скрыншот з відэа ТРК "Брэст"
У атрадзе "народнага апалчэння" і старшыня сельскага выканкама / Скрыншот з відэа ТРК "Брэст"

Атрад "народнага апалчэння" прыняў удзел у вучэннях тэрытарыяльнай абароны, якія прайшлі ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці. Яго сфармавалі на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета з "правераных" людзей, у тым ліку ветэранаў вайны ў Афганістане і паляўнічых, старшыні сельскага выканкама. У атрадзе 20 чалавек. Гэтым байцам 55-60 гадоў.

"Матывацыя? Абараніць сваю тэрыторыю найперш. З-за напружання на нашых памежных тэрыторыях, якое цяпер адчуваецца... Войскі NATO і іншае... Гэта наш абавязак", кажа адзін з удзельнікаў "народнага апалчэння" ў інтэрв'ю ТРК "Брэст".

Падчас вучэнняў "апалчэнцы" займаліся патруляваннем і аховай аб'ектаў у сваіх населеных пунктах. У сюжэце адзначаецца, што ў выпадку ўвядзення ваеннага становішча яны папоўняць фармаванні тэрытарыяльнай абароны. Што да тэрабароны, то яна падчас вучэнняў вучылася змагацца з дыверсантамі і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі".

Атрады "народнага апалчэння" ствараюць у Беларусі з 2022 года. Мяркуецца, што ў іх будуць толькі добраахвотнікі (нярэдка былыя міліцыянеры і вайскоўцы), якім давядзецца дапамагаць міліцыі і войску ў змаганні з "дыверсантамі" і "незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі". Аднак, улічваючы нязначную колькасць лаяльных рэжыму грамадзян, гэтыя атрады не будуць шматлікія.

Лунінецкае "народнае апалчэнне" рыхтуецца да вайны з NATO

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі