Вы тут

Лукашэнку не падабаецца збор грошай на аднаўленне касцёла ў Будславе

Касцёл у Будславе / прэс-служба МНС

Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў збор грошай сярод людзей на рамонт Будслаўскага касцёла. Ён чамусьці вырашыў, што грошы пералічваюцца ў Польшчу. Таму ён прапанаваў адкрыць рахунак для збору грошай.

"Але гэтыя ж "неверагодныя" зноў кажуць: грошы збярэм. Ветэранам ужо "сабралі". Не ведаю толькі, дзе грошы. І тут кажуць: збярэм. Нічога яны не збяруць. Яны проста абвесцяць людзям, у людзей забяруць грошы і падзеляць у Польшчы. Таму калі хто-небудзь хоча аднавіць гэты храм, трэба адкрыць ім там (хай яны адкрыюць рахунак), і хай людзі ім перадаюць грошы, а не ў Польшчу. Кожны чалавек, колькі зможа, калі захоча, туды перадасць грошы",перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Між тым грошы на рамонт Будслаўскага храма збірае сам касцёл. Дарэчы, сярод ахвяравальнікаў ёсць наватнабліжаны да Лукашэнкі алігарх Аляксандр Машэнскі: дзве яго кампаніі разам ахвяравалі 100 тысяч рублёў.

Пажар у Будслаўскім касцёле здарыўся 11 траўня. У выніку яго згарэў дах будынка. Вернікі паспелі вынесці ўсю рухомую маёмасць. Ад агню ўдалося ўратаваць унікальны алтар і арган сабора.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.