Лукашэнка зноў гуляў у хакей, але шайбу не закінуў (фота, відэа)

Лукашэнка зноў гуляў у хакей, але шайбу не закінуў (фота, відэа)

На "Чыжоўка-Арэне" хакейная каманда кіраўніка дзяржавы абыграла каманду Гродзенскай вобласці — 2:0 (1:0, 0:0, 1:0). Гэта быў матч рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею з шайбай сярод аматарскіх камандаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у паядынку і меў некалькі добрых момантаў, каб закінуць шайбу. На відэа на 33-й секундзе відаць, як ён атрымлівае шайбу проста перад брамай, яму ніхто не перашкаджае кінуць, але брамнік аказаўся на вышыні. Быў у кіраўніка дзяржавы яшчэ адзін момант, але брамнік зноў адбіў шайбу.

Абодва разы каманда кіраўніка дзяржавы вызначылася, калі першы нумар быў на лаўцы запасных.

Фота, відэа: БЕЛТА

Лукашэнка зноў гуляў у хакей, але шайбу не закінуў (фота, відэа)
Лукашэнка зноў гуляў у хакей, але шайбу не закінуў (фота, відэа)
Лукашэнка зноў гуляў у хакей, але шайбу не закінуў (фота, відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі