Лукашэнка заклікаў да міру і спакою на беларускай зямлі
Кіраўнік Беларусі з нагоды Вялікадня наведаў мінскі Свята-Духавы сабор.
“Няма ў свеце нічога даражэйшага за мір і спакой. Толькі тады мы можам спакойна жыць, будаваць сваё жыццё і маліцца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка ў часе наведвання храма. — Вельмі б не хацелася, каб мы штодня з раніцы да вечара на палыхаючых полымем вуліцах маліліся за гэты спакой. Давайце яго берагчы цяпер, калі мы яго маем. Давайце будзем дзякаваць госпаду Богу, што ён падараваў нам гэты мір і спакой”, — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.