Лукашэнка загадаў дыпламатам прыцягнуць валюту ў краіну (відэа)

Працаваць яны у першую чаргу мусяць на беларускі экспарт і прыцягненне валюты ў краіну.



Аляксандр Лукашэнка: "Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, экспарт з'яўляюцца прыярытэтам нашай знешнеэканамічнай дзейнасці, і ад гэтага нікуды не дзенешся. Будзе экспарт — будзе валюта, будзе валюта — нашым палітычным праціўнікам не будзе чаго сказаць.У іх адна праблема і адна балбатня: дэстабілізаваць абстаноўку на валютным рынку — гэта іх самая галоўная задача. Яны думаюць, што калі мы валютны рынак абвалім, значыць, абваліцца краіна. Нічога падобнага! Ніхто нікуды не абваліцца. Але гэтую праблему трэба вырашаць, і рашэнне толькі адно — прыток валюты ў нашу краіну".



Практычна ўсе прызначаныя амбасадары ўпершыню ўзначаляць дыпмісіі. Большасць з іх маюць другую эканамічную адукацыю.


    
Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі