Лукашэнка: "Я Пуціну даў параду: беражы сябе"

Лукашэнка: "Я Пуціну даў параду: беражы сябе"

9 жніўня падчас размовы з журналістамі на выбарчым участку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дачыненні з Расіяй, нягледзячы на затрыманне ў нашай краіне 33 яе грамадзян, не сапсуюцца. Паводле яго слоў, "будавацца адносіны будуць нармальна".

"Так, я папракнуў Расію, што яны перайшлі з брацкіх на партнёрскія адносіны", — прызнаў Лукашэнка. Але падчас нядаўняй тэлефоннай размовы з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным апошні нібыта заявіў, што Масква хоча будаваць з Мінскам якраз "брацкія адносіны".

І Пуцін, працягвае Лукашэнка, прапанаваў "разабрацца дэталёва" ў сітуацыі з затрыманымі расіянамі. Ужо на наступны дзень беларускі кіраўнік атрымаў ад прэзідэнта Расіі ліст "па-мойму на пяці старонках". І выкладзеныя там факты цяпер вывучае Следчы камітэт Беларусі.

"Што тычыцца перспектывы, калі хтосьці чакае, што ў нас абсалютна сапсаваліся адносіны з Расеяй — памыляецеся!", — заявіў Аляксандр Лукашэнка.Падчас размовы Лукашэнкі і Пуціна закраналася тэма каранавіруса.


 Беларускі кіраўнік пераказаў сваю параду: "Я Пуціну даў параду: беражы сябе, таму што хвароба вылечная (нашы лекары — малайцы, навучыліся [лячыць]), але такая агідная, што далей няма куды".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі