Лукашэнка выступіць на міжнародным форуме ў Мінску

Лукашэнка выступіць на міжнародным форуме ў Мінску

24 траўня Аляксандр Лукашэнка выступіць на міжнародным форуме ў Мінску (у Нацыянальным выставачным цэнтры "БелЭкспа" на праспекце Пераможцаў, 14). Яго арганізавала экспертная ініцыятыва "Мінскі дыялог", прыехалі сотні экспертаў з дзясяткаў краін свету. Тэма форума — "Усходняя Еўропа: у пошуках бяспекі для ўсіх".

"На запрашэнне арганізатараў удзельнікам пленарнай сесіі канферэнцыі стане прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, — цытуе словы Макея БЕЛТА. — Вы атрымаеце магчымасць з першых вуснаў пачуць падыходы кіраўніка нашай дзяржавы да сучаснай міжнароднай палітыкі і пытанняў рэгіянальнай і міжнароднай бяспекі".

Міністр перакананы, што выступ Лукашэнкі падштурхне да "далейшых зацікаўленых дыскусій".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі