Лукашэнка вяртаецца ў Беларусь з ЗША

Лукашэнка вяртаецца ў Беларусь з ЗША

Аляксандр Лукашэнка вяртаецца ў Беларусь з ЗША. У аўторак завяршыўся рабочы візіт кіраўніка дзяржавы, які працягваўся з 26 верасня. Ён паўдзельнічаў у саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку.

Лукашэнка двойчы выступаў у ААН. 27 верасня на пленарным пасяджэнні ён папярэджваў пра пагрозу новай сусветнай вайны ды заклікаў спыніць вайну ва Украіне. 28 верасня ў агульнай дыскусіі кіраўнік Беларусі актыўна прапагандаваў моцную дзяржаву і выступаў супраць так званых "каляровых" рэвалюцыяў. Аляксандр Лукашэнка меў сустрэчы з кіраўніцай Міжнароднага валютнага фонду, з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека, з генеральным сакратаром ААН (на здымку), з лідарамі Кубы, Эквадора, Аўстрыі.

У Нью-Ёрку Аляксандр Лукашэнка быў разам з малодшым сынам Мікалаем, які прысутнічаў падчас другога выступу бацькі.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі