Вы тут

Лукашэнка ўсклаў на прэм'ера Румаса персанальную адказнасць

pixabay.com

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў на прэм'ер-міністра Сяргея Румаса персанальную адказнасць за забеспячэнне эканамічнага росту Беларусі. 20 траўня кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведнае распараджэнне, інфармуе БЕЛТА. Пры гэтым згаданы рост мусіць быць забяспечаны пераважна за кошт знешняга попыту. А гэта значыць, што Румасу давядзецца актыўна нарошчваць беларускі экспарт, і ён мусіць апярэдзіць імпарт.

Сяргей Румас займае пасаду прэм'ер-міністра Беларусі з канца лета 2018 года.