Лукашэнка: у Оршы мы страцілі амаль палову ўрада

Лукашэнка: у Оршы мы страцілі амаль палову ўрада

У краіне будзе стабільнасць, калі дзяржава будзе на належным узроўні падтрымліваць эканамічнае развіццё, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Баранавічы, перадае БЕЛТА.

Па словах беларускага кіраўніка, асноўная небяспека развіццю дзяржавы — не ідэалогія, СМІ або інтэрнэт, а эканоміка. Калі яна будзе развівацца, то краіна заўжды будзе стабільнай. 

Ён паведаміў, што паездка ў Баранавічы — гэта працяг працы па развіцці рэгіёнаў, якая пачалася ў Аршанскім раёне. 

"У Оршы быў цяжкі досвед. Там мы страцілі практычна палову ўрада. Не хацелася б, каб гэта здарылася і ў Брэсцкай вобласці. Выбачайце, што я вымушаны пра гэта казаць, але мяне ведаеце: калі я прыехаў да вас, мы з вамі дамовіліся, мною прынята рашэнне — вы павінны яго выконваць. Я ўбаку стаяць не буду", — папярэдзіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі