Лукашэнка: У беларускім хакеі будуць прынятыя самыя радыкальныя меры

Лукашэнка: У беларускім хакеі будуць прынятыя самыя радыкальныя меры

24 лістапада Аляксандр Лукашэнка выслухаў даклад пра сітуацыю ў беларускім хакеі, а пасля выказаўся на "хакейную тэму".

Лукашэнка незадаволены сітуацыяй у айчынным хакейным спорце. "Тое, што цяпер адбываецца ў дадзенай сферы, насцярожвае, і даўно ўжо час старанна разабрацца з усімі аспектамі гэтай праблемы, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Аб дадзенай сустрэчы некаторыя з прысутных мяне папрасілі самі, гэта была ваша просьба, яшчэ раз хачу падкрэсліць, што, напэўна, своечасова. Я далёкі ад таго, каб мы сёння разгледзелі нейкія прынцыповыя пытанні. Думаю, што на маім узроўні, на ўзроўні дзяржавы яны ўсё вырашаны. Можа быць, ёсць нейкія праблемы драбнейшыя. Калі ласка, я гатовы да іх абмеркавання".

Лукашэнка: У беларускім хакеі будуць прынятыя самыя радыкальныя меры

Паводле слоў Лукашэнкі, такой сітуацыі ў айчынным хакеі "проста не павінна быць". Калі ж нічога не зменіцца, ён абяцае ў самыя кароткія тэрміны прыняць "самыя радыкальныя меры".

Кіраўнік дзяржавы пакуль не бачыць прагрэсу ў гульні нацыянальнай зборнай. Што да мінскага "Дынама", то каманда, на яго погляд, "ідзе ад лепшага да горшага як мінімум". "Такая гульня, што сёння можам выйграць з розніцай у 5 шайбаў, а заўтра з такой жа розніцай прайграць па сіле такой жа камандзе, як учора, нікуды не падыходзіць. Няма ніякай стабільнасці", — адзначыў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі нагадаў прысутным, што дзяржава ўклала ў хакей, у яго развіццё "немалыя грошы". На сённяшні дзень лішніх сродкаў няма. Прыйшоў час пераходзіць клубам на самаакупнасць і зарабляць грошы. "Што зарабілі, няхай трацяць у адпаведнасці з законамі, якія існуюць у краіне. А падтрымка будзе скарачацца", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён не задаволены працай міністра спорту і турызму, памочніка па спорце, кіраўніка федэрацыі. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў ім тэрмінова "перабудавацца ў працы".

Фота: ria.ru, БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі