Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС краін — чальцоў ЦЕІ

Лукашэнка сёння сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС краін — чальцоў ЦЕІ

22 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка правядзе сустрэчу з міністрамі замежных спраў і кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый краін — чальцоў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы (ЦЕІ), інфармуе БЕЛТА.

Сустрэча адбудзецца ў Палацы Незалежнасці. У ёй прымуць удзел кіраўнікі і прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў з Беларусі, Албаніі, Аўстрыі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Венгрыі, Італіі, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі, Харватыі, Чэхіі, Чарнагорыі ды Украіны. Таксама ў сустрэчы будуць удзельнічаць намеснік генеральнага сакратара ЦЕІ, генеральны сакратар Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця і Савета рэгіянальнага супрацоўніцтва, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі.

Беларусь сёлета займае крэсла старшыні гэтага міждзяржаўнага аб'яднання. Цэнтральна-Еўрапейская ініцыятыва была створаная ў 1989 годзе Італіяй, Аўстрыяй, Венгрыяй і Югаславіяй. Цяпер у яго склад уваходзяць 18 дзяржаваў. Наша краіна далучылася да ЦЕІ ў чэрвені 1996 года. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі