Лукашэнка сёння патэлефанаваў Пуціну

Лукашэнка сёння патэлефанаваў Пуціну

У сераду адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік Беларусі выказаў шчырыя спачуванні ад імя беларускага народу і яшчэ раз ад сябе асабіста з нагоды трагедыі ў Кемераве, дзе падчас пажару загінулі 64 чалавекі, а сярод іх 41 дзіця. Пуцін падзякаваў за тэлефанаванне і падтрымку, за салідарнасць, якую прадэманстравала Беларусь у дзень агульнанацыянальнай жалобы ў Расіі.

Расійскі прэзідэнт распавёў беларускаму кіраўніку пра абставіны трагедыі ў гандлёвым цэнтры ў Кемераве і пра тое, як праходзіць расследаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі