Лукашэнка сёння наведае школу-інтэрнат, Кабякоў — Мінскую вобласць
![Лукашэнка сёння наведае школу-інтэрнат, Кабякоў — Мінскую вобласць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/f4e75804-d51a-46c9-bf1d-097a01b0345b_w640_r1_s.jpg.webp?itok=0ps-m7_0)
У чацвер, 1 верасня, у Дзень ведаў Аляксандр Лукашэнка наведае дзяржустанову "Спецыяльная школа-інтэрнат № 13 г. Мінска для дзяцей з парушэннем слыху". Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. У школе навучаюцца 120 дзяцей, усе яны з інваліднасцю.
Прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў сёння наведае з рабочай паездкай Мінскую вобласць. Ён паўдзельнічае ва ўрачыстым адкрыцці сярэдняй школы ў Мядзельскім раёне, наведае прадпрыемства "Аграэкаадпачынак", дзе яму распавядуць пра развіццё турызму ў Нарачанскім рэгіёне. Таксама Кабякоў у чацвер пабывае на Маладзечанскім малочным заводзе і на прадпрыемстве ЭНЭФ.
![Лукашэнка сёння наведае школу-інтэрнат, Кабякоў — Мінскую вобласць](/sites/default/files/paragraphs/image/1040446843ria02600_1.jpg)
Фота: ria.ru