Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці цэнтралізаванага тэставання

Лукашэнка сумняваецца ў неабходнасці цэнтралізаванага тэставання

Аляксандр Лукашэнка патрабуе, каб пры падрыхтоўцы спецыялістаў і наборы абітурыентаў у навучальныя ўстановы ўлічваліся патрэбы эканомікі. Пра гэта ён заявіў 3 траўня на нарадзе па карэктаванні правілаў прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

"Для людзей, для будучыні нашай краіны гэта важнейшы этап. Няма спецыялістаў — няма краіны. А спецыялістаў мы рыхтуем перш за ўсё ў ВНУ", — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.

Разам з тым Лукашэнка выказаў сумневы ў форме іспытаў для паступлення ў ВНУ. Ён нагадаў, што некалькі гадоў таму іспыты былі замененыя на цэнтралізаванае тэставанне. І дагэтуль, па яго словах, няма адзінага меркавання наконт таго, добра гэта ці кепска.

"Ёсць тыя, хто за ЦТ, і нямала тых, што выступае за ранейшыя формы экзаменаў. Дзесьці, асабліва ў творчых ВНУ, мы спрабавалі сумясціць ЦТ са звычайнымі формамі экзаменаў. Сёння мы, ды і я ў тым ліку, далёка не адназначныя ў меркаванні па гэтым пытанні. У мяне няма перавагі да якой бы там ні было форме ўступных выпрабаванняў, таму я больш арыентуюся на вас, на грамадства", — патлумачыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, што цэнтралізаванае тэставанне ўведзенае ў Беларусі ўжо больш за 10 гадоў таму.

У нарадзе прымаюць удзел віцэ-прэм'ер Наталля Качанава, міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, старшыня рэспубліканскай рады рэктараў вышэйшых навучальных устаноў, рэктар БДЭУ Уладзімір Шымаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі