Лукашэнка распавёў пра тэлефанаванне старшыні КДБ: Ай-яй-яй, што будзем рабіць?

Лукашэнка распавёў пра тэлефанаванне старшыні КДБ: Ай-яй-яй, што будзем рабіць?

На нарадзе з "актывам Мінска", якая прайшла 20 снежня, Аляксандр Лукашэнка прагаварыўся, што ў Беларусі выкрытая чарговая карупцыйная сетка, у якой дзясяткі чалавек. У эфіры тэлеканала СТБ прагучаў пераказ кіраўніком дзяржавы яго размовы са старшынём КДБ Валерыем Вакульчыкам.

Лукашэнка: "Нядаўна старшыня камітэта [дзяржаўнай бяспекі] тэлефануе: "Аляксандр Рыгоравіч, ну вось зноў ускрылі... дзясяткі чалавек [карупцыянераў]. Ай-яй-яй, што будзем рабіць?". Я кажу: Саджаць! [Вакульчык]: "Так гэта ж дзясяткі...". [Лукашэнка]: "Ды хоць сотні!".

На нарадзе Аляксандр Лукашэнка ў чарговы раз папярэдзіў чыноўнікаў: за карупцыйныя ўчынкі літасці ні для каго не будзе.

Больш навінаў за 20 снежня ў праграме „Петарда” 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі