Лукашэнка расказаў, хто не павінен вучыцца ў Акадэміі кіравання

Лукашэнка расказаў, хто не павінен вучыцца ў Акадэміі кіравання

З 1 верасня ў Акадэміі кіравання не мусяць вучыцца не патрэбныя ў кіраванні людзі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 24 ліпеня, калі заслухоўваў даклад аб выкананні даручэнняў па ўдасканаленні дзейнасці ВНУ.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што да верасня яму павінныя падаць прапановы па ўдасканаленні навучальнага працэсу ў акадэміі. Лукашэнка чакае адказы на пытанні: якіх людзей будуць адпраўляць на падрыхтоўку і перападрыхтоўку ў гэтую ВНУ, якія патрабаванні будуць ставіцца перад выкладчыкамі, як зменіцца метадычная база? 

"Трэба зрабіць так, каб кожны чалавек, які пройдзе падрыхтоўку, перападрыхтоўку, атрымае адукацыю, павысіць кваліфікацыю, быў запатрабаваны. Нам не патрэбныя людзі, якія проста пройдуць па акадэміі, атрымаюць дыплом і не будуць запатрабаваныя ў органах кіравання", — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што будзе сур'ёзна сачыць за выкананнем гэтых патрабаванняў, бо гэта адзіная навучальная ўстанова пры кіраўніку дзяржавы. "Там мусяць быць падрыхтаваныя кваліфікаваныя, талковыя, выхаваныя людзі, адданыя нашай дзяржаве і народу", — патлумачыў Лукашэнка сваё бачанне сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі