Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі

Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі

Аляксандр Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. Ім стаў Анатоль Хацько, які ў апошнія гады ачольваў "Белплемжыўаб'яднанне". Хацько 45 гадоў, ён — ураджэнец Слуцкага раёна. Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (у 1996-м) і Акадэмію кіравання пры прэзідэнце (у 2006-м).

"Уся ваша біяграфія звязана з працай з жывёламі", сказаў кіраўнік дзяржавы.

Папярэднік Хацько на пасадзе міністра сельскай гаспадаркі Леанід Заяц быў звольнены ў канцы сакавіка. Здарылася гэта пасля паездкі Лукашэнкі ў Шклоўскі раён. Там ён трапіў на "могілкі" сельгастэхнікі і пабачыў "абасраных кароў". Сам Аляксандр Лукашэнка адмаўляе, што гэта стала прычынай адстаўкі. Напярэдадні стала вядома пра прызначэнне Зайца старшынём Магілёўскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі