Лукашэнка звольніў віцэ-прэм'ера Русага і міністра сельскай гаспадаркі Зайца

Лукашэнка звольніў віцэ-прэм'ера Русага і міністра сельскай гаспадаркі Зайца

27 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сваімі ўказамі звольніў некалькіх высокапастаўленых чыноўнікаў, перадае БЕЛТА.

Звольнены намеснік прэм'ер-міністра Міхаіл Русы, міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі.

На памочніка прэзідэнта — інспектара па Магілёўскай вобласці Генадзя Лаўранкова ўскладзенае выкананне абавязкаў старшыні Шклоўскага райвыканкама.

Нагадаем, 26 сакавіка кіраўнік дзяржавы наведаў аграхолдынг "Купалаўскае" на Шклоўшчыне і застаўся незадаволены ўмовамі ў гаспадарцы. Ён загадаў звольніць шэраг чыноўнікаў і пачаць крымінальныя справы. Як паведамляла Еўрарадыё, 27 сакавіка Камітэт дзяржкантролю пачаў крымінальную справу на некалькі службовых асобаў. 

Звольнены Міхаіл Русы — адзін з "доўгажыхароў" уладнага Алімпу. У 1994-2001 гадах ён быў міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. У 2001-2003 займаў пасаду міністра сельскай гаспадаркі. З 2004-га па 2010 год — дэпутат Палаты прадстаўнікоў. Але ў 2010-м ён зноў вяртаецца на пасаду міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. А ў красавіку 2012 года ён быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм'ера.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум”:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі