Лукашэнка — пра статыстыку МУС: У нас хутка ўвогуле злачыннасці не будзе?

Лукашэнка — пра статыстыку МУС: У нас хутка ўвогуле злачыннасці не будзе?

У аўторак, 27 лютага, Аляксандр Лукашэнка праводзіць пасяджэнне Савета бяспекі, на якім прысутнічае кіраўніцтва ўсіх сілавых структур. У сваёй прамове ён выказаў незадавальненне сітуацыяй з хатнім гвалтам, з барацьбой супраць пастаўшчыкоў наркотыкаў, запатрабаваў увесці больш жорсткую адказнасць за правапарушэнні, здзейсненыя ў нецвярозым стане. Таксама кіраўнік дзяржавы патрабуе ад праваахоўнікаў не захапляцца статыстыкай, “бачыць рэальныя праблемы, а не маніпуляваць лічбамі”. Паводле яго слоў, статыстыка ў ведамствах патрэбна для аналізу, а не для заспакаення.  

Лукашэнку насцярожыла лічба зніжэння крымінальныя праяваў — 7%. “Можа быць, у нас хутка наогул злачыннасці не будзе? — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА. — Узнікаюць сумненні ў аб’ектыўнасці гэтай вясёлкавай карціны, хоць міністр [унутраных спраў Ігар Шуневіч] мне ўвесь час гаворыць, што яго мэта — выключыць гэтую “палкавую” статыстыку. Так павінна і быць. Патрэбны вынік”.

Таксама Аляксандр Лукашэнка гаварыў пра тое, што не ўсе праваахоўныя органы працуюць эфектыўна ў справе барацьбы з карупцыяй. Ён запатрабаваў грунтоўных дакладаў ад міністра ўнутраных спраў і генпракурора.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі