Лукашэнка патрабуе больш жорстка караць за правапарушэнні ў нецвярозым стане

Лукашэнка патрабуе больш жорстка караць за правапарушэнні ў нецвярозым стане

Аляксандр Лукашэнка патрабуе больш жорстка караць за правапарушэнні ў нецвярозым стане. У аўторак кіраўнік дзяржавы праводзіць чарговае пасяджэнне Савета бяспекі, на якім прысутнічае кіраўніцтва ўсіх сілавых структур. У сваёй прамове Лукашэнка адзначыў, што яго трывожаць трагічныя здарэнні, у тым ліку і аўтааварыі, якія здзяйсняюцца пад уздзеяннем алкаголя.

“Павінны быць жорсткія меры адказнасці, пачынаючы ад з’яўлення ў нецвярозым стане ў грамадскіх месцах там, дзе не павінен з’яўляцца, і заканчваючы, калі ты сеў у аўтамабіль і забіў чалавека”, — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

У чарговы раз Лукашэнка выказаўся пра праблему хатняга гвалту. Ён мяркуе, што высілкаў праваахоўнікаў па папярэджванні і спыненні гвалту ў сям’і недастаткова. Ён нагадаў прысутным, што амаль траціна забойстваў здзяйсняецца на бытавой глебе.

"Калі мы не можам у побыце да парадку заклікаць дэбашыраў і забойцаў, пра якую міліцыі наогул можна тады весці гаворку? Ды і аб пракуратуры ў тым ліку", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі