Лукашэнка — пра пратэсты: "Я нядаўна Макрону сказаў..."

Лукашэнка — пра пратэсты: "Я нядаўна Макрону сказаў..."

15 ліпеня падчас сустрэчы з "актывам" Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра пратэсты. Паводле яго слоў, "заходнія суседзі" пачалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі "намякаць": "Ды вы тут глядзіце, каб усё было дэмакратычна, каб не дай бог на вуліцы не было сутыкненняў". "Я нядаўна [прэзідэнту Францыі Эмануэлю] Макрону сказаў: Ты паглядзі, што ў цябе "жоўтыя камізэлькі" робяць, як ты там ваюеш! — гаварыў Лукашэнка. — А ўвогуле, ладна, там Францыя. Ну вазьміце, у вас партнёр Злучаныя Штаты Амерыкі. Вы бачыце, што там адбываецца?! Там без слёзацечнага газу не абыходзіцца".

Цікава, калі Аляксандр Лукашэнка размаўляў з Эмануэлем Макронам? Магчыма, ён меў на ўвазе віншаванне з Днём узяцця Бастыліі, якое днямі даслаў прэзідэнту Францыі? Пра Макрона Лукашэнка згадваў і падчас нядаўняй сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ.

"Вы, гавару, пакрытыкуйце Трампа, пакрытыкуце ЗША за адсутнасць дэмакратыі, — працягваў беларускі кіраўнік. — На Расію паспрабуйце "наехаць". Пабойваюцца! І вось, напэўна, яны вырашылі патрэніравацца на Беларусі. Не атрымаецца! Мы сваю краіну будзем абараняць усімі законнымі метадамі. Незаконна ніхто нічога рабіць не будзе".

Як вядома, толькі падчас пратэстаў 14 ліпеня ў Беларусі было затрымана да 300 чалавек. Распачата крымінальная справа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі