Лукашэнка пра пенсійны ўзрост: "Нам трэба яго павышаць"
![Лукашенко про пенсионный возраст: "Нам надо его повышать"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/cytatabel20no15.jpg.webp?itok=bGrk3opn)
На нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны кіраўнік дзяржавы нечакана заявіў пра магчымасць павышэння пенсійннага ўзросту. Паводле слоў Лукашэнкі, гэтае пытанне будзе вырашацца з улікам меркавання людзей:
"Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем. Мы павінны параіцца з імі (з людзьмі), будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды. Мы папросім у іх падтрымкі. Калі пагодзяцца – правядзем змены. Не – значыць, не".
Пры гэтым Лукашэнка нагадаў, што "яшчэ ў перадвыбарчы перыяд казаў пра тое, што пенсійны ўзрост прыйдзецца павышаць".
Еўрарадыё адшукала гэты момант у выбарчай кампаніі, на сустрэчы з супрацоўнікамі ААТ "Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне" Лукашэнка кажа, што тэма павышэння пенсійнага узроста "нават не разглядаецца":
"Мы наогул да гэтага пытання не падыходзілі. Я вам шчыра сказаў, што нам пенсійны ўзрост даўно трэба было павялічыць".
![Лукашенко про пенсионный возраст: "Нам надо его повышать"](/sites/default/files/styles/round_photo/public/paragraphs/round_photo/snimokekrana2015-10-20v18.10.35_0.png.webp?itok=i-Ju82Tg)
"Трэба вырабіць прадукцыі як мага больш і прадаць яе па максімальным кошце"
Самыя яркія цытаты Аляксандра Лукашэнкі падчас сённяшняй нарады па пытаннях развіцця краіны