Лукашэнка — пра галоўныя рысы беларускіх жанчын

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў беларусак з Днём жанчын, які адзначаецца 8 сакавіка. Гэта "радаснае і ўсімі любімае свята", піша кіраўнік дзяржавы ў віншаванні. Ён мяркуе, што свята — цудоўная нагода, каб у чарговы раз "падзякаваць мамам і бабулям, жонкам і дочкам, сёстрам і калегам за тыя мудрасць, дабрыню, працавітасць і гармонію, якімі яны напаўняюць наша жыццё, робяць яго больш яркім і шчаслівым".

Лукашэнка назваў галоўныя рысы беларускіх жанчын. Гэта — "стваральная прыгажосць і актыўная жыццёвая пазіцыя, прафесійныя, творчыя і спартыўныя дасягненні, уменне дастойна выхоўваць падрастаючае пакаленне".

У віншаванні змешчана пажаданне Аляксандра Лукашэнкі, каб у сэрцах беларусак "заўсёды была квітнеючая вясна, а ў доме гучалі звонкія дзіцячыя галасы, панавалі любоў і ўзаемаразуменне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.